Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

22.01.16

Жыву ў Беларусі і тым ганаруся

Жыву ў Беларусі і тым ганаруся

Штогод ў снежні месяцы ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня” падводзяцца вынікі рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.

Удзельнікамі гэтага выніковага мерапрыемства сталі навучэнцы ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Докшыцы” Наумец Ірына і Яцкоўская Ганна. Дзяўчаты сталі пераможцамі абласнога этапу Рэспубліканскага конкурсу творчых работ “Мае землякі – мой гонар” у намінацыі “Гонар і слава маёй Бацькаўшчыны”.

Ірына і Ганна прадстаўлялі сваю творчую працу “Яе жыццё – тэатр”, прысвечаную таленавітаму чалавеку, рэжысёру Докшыцкага народнага тэатра Ганне Васільеўне Яцкоўскай. У сваёй прэзентацыі яны расказалі аб творчым жыцці рэжысёра, пра поспехі і дасягненні народнага тэатра.

Па выніках удзелу ў акцыі нашы дзяўчынкі былі адзначаны дыпломам Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

 

Савулава В.П. – педагог-арганізатар

ДУДА “Докшыцкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі”

Раздзелы сайта