Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

14.01.2016

Пасяджэнне Школы педагагічнага майстэрства настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

14 студзеня на базе Дзяржаўнай установы адукацыі  “Бягомльская сярэдняя школа” прайшло пасяджэнне  Школы педагагічнага майстэрства настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. У пасяджэнні прынялі ўдзел 11 настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.

Настаўнікі наведалі факультатыўны занятак у 9 класе.  Тэма занятку:  “Назоўнік як часціна мовы. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў”.

   Занятак правяла Кірко Марыя Дзям’янаўна. Настаўніца ўмела спалучыла франтальную работу з індывідуальнай і групавой. Факультатыў меў развіваючы характар. Вялікая ўвага ўдзялялася працы з тэкстам. Настаўніца правяла  цікавую фізкультхвілінку, якая мела  назву “Гімнастычны комплекс прыстойнага чалавека”.  

Пасля ўрока Марыя Дзям’янаўна прааналізавала свой занятак, назвала  станоўчыя моманты, звярнула ўвагу на недахопы. Прааналізавалі праведзены занятак і настаўнікі, якія наведалі факультатыў. Далей прайшло абмеркаванне пытанняў па тэме пасяджэння: “Асаблівасці арганізацыі факультатыўных заняткаў па беларускай мове для вучняў 9 класа ва ўмовах дапрофільнай падрыхтоўкі”.

 Настаўнікамі было адзначана, што для таго каб школьнікі на факультатыўных занятках вучыліся змястоўна, граматычна і стылістычна правільна выражаць думкі, свабодна карыстаючыся сродкамі мовы ва ўсіх сферах жыцця, трэба мэтанакіравана падбіраць дыдыктычны матэрыял, мастацкія, публіцыстычныя, навукова-папулярныя тэксты.

Сушко А.М. – кіраўнік Школы педагагічнага

майстэрства настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры  

Разделы сайта