Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

10.02.2023

Раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Я патрыёт сваёй краіны”

У Докшыцах прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Я патрыёт сваёй краіны” ў рамках беларуска-расійскага праекта “Цягнік Памяці”.

У ім узялі ўдзел восем старшакласнікаў з розных школ раёна: Ульяна Палячонак (СШ № 1 г. Докшыцы), Алёна Вайцяшонак (Парплішчанская СШ), Вераніка Галамуздава (Бягомльская СШ), Аляксей Мітрафанаў (Глінская СШ), Ксенія Паляніна (Крулеўшчынская СШ), Павел Ючкавіч (Параф’янаўская СШ), Яўгенія Зайцава (Сітцаўская СШ) і Марыя Наско (СШ № 2 г. Докшыцы). Канкурсанты прадставілі свае візітныя карткі, відэаматэрыялы пад назвай “Мая краіна”, эсэ “Пра тую вясну...”, прадэманстравалі творчыя і інтэлектуальныя здольнасці.

Пераможцай стала Ульяна Палячонак – школьная актывістка, удзельніца алімпіяд па англійскай мове, салістка ўзорнай вакальнай студыі “Тоніка” раённага Цэнтра дзяцей і моладзі. Менавіта яна прадставіць раён у абласным туры.

Прыз глядацкіх сімпатый атрымала харызматычная Алёна Вайцяшонак, выступленне якой запомнілася выдатна пастаўленымі танцавальнымі замалёўкамі.

Усе ўдзельнікі ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі.

Патрыятычны праект “Цягнік Памяці” праводзіцца па ініцыятыве кіраўнікоў верхніх палат парламентаў Расіі і Беларусі.

Пераможцы рэспубліканскага конкурсу “Я патрыёт сваёй краіны” разам са сваімі расійскімі равеснікамі адправяцца ў двухтыднёвую паездку па мясцінах ваенна-гістарычнай славы Беларусі і Расіі. Запланавана, што сёлетні маршрут “Цягніка Памяці” праляжа праз Брэст, Гродна, Гомель, Жлобін, Магілёў, Мінск, Маскву, Санкт-Пецярбург, Ніжні Ноўгарад, Уфу, Самару, Валгаград і Курск.

Разделы сайта