Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

27.02.2019

IX раённы фестываль “Юныя таленты” – гала-канцэрт “На крылах ластаўкі”

27 лютага адбылося заключнае мерапрыемства IX раённага фестывалю “Юныя таленты” – гала-канцэрт “На крылах ластаўкі”. Кінаканцэртная зала “Іскра” была напоўнена добрымі ўсмешкамі і шчырымі апладысментамі: гасцей, настаўнікаў, бацькоў, сяброў і усіх прысутных віталі пераможцы і прызёры агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці, які праходзіў пад дэвізам “Я бачу свет: ад вытокаў – да будучыні”.

Вера ў чароўную сілу мастацтва, жаданне імкнуцца наперад, чэрпаючы сілы з жыватворных крыніц продкаў, аб’яднала салістаў, чытальнікаў і творчыя калектывы устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі раёна. Салісты Бабіч Ксенія, Дубко Вікторыя, Касцюковіч Лізавета, Дайлідзёнак Ангеліна з Крулеўшчынскай сярэдняй школы, салістка ўзорнай студыі “Тоніка” Цэнтра дзяцей і моладзі Сіндрэвіч Алеся, Дабравольская Ксенія з Параф’янаўскай сярэдняй школы, Зайцава Яўгенія з Сітцаўскай сэрядняй школы, Красільнікаў Сяргей і Галавач Анатоль з сярэдняй школы № 2 г.Докшыцы, Палячонак Ульяна з сярэдняй школы № 2 г.Докшыцы радавалі гледачоў прыгожымі і па-майстэрску выкананымі песнямі пра Радзіму і маці, сяброўства і дабрыню, пра каханне і маладосць, мары і надзеі.

Шмат прыемных хвілін гледачам даставілі вакальны гурт “Зоркапад” Крулеўшчынскай сярэдняй школы, тэатр моды “Славяначка”,   узорная вакальная студыя “Тоніка” і ўзорны харэаграфічны калектыў “Сюрпрыз” Цэнтра дзяцей і моладзі. Сваёй непасрэднасцю сімпатыі гледачоў вызвалі навучэнцы Бягомльскай сярэдняй школы Глазко Мікіта і Гайдук Ацём.

Аматары мастацкага слова Пятровіч Мілана з Барсукоўскай базавай школы, Наско Марыя з Тумілавіцкай дзіцячага сада – сярэдняй школы, Жукаў Дзмітрый з Параф’янаўскай сярэдняй школы, Вайцяшонак Алёна з Парплішчанскай сярэдняй школы вельмі пранікнёна і шчыра выконвалі паэтычныя творы.

Пераможцаў і прызёраў IXраённага фестывалю “Юныя таленты” з творчымі дасягненнямі павіншавала начальнік аддзела па адукацыі Докшыцкага райвыканкама Гушчык Аксана Мікалаеўна і ўручыла заслужаныя ўзнагароды.

Напрыканцы свята творчасці і прыгажосці з вуснаў вядучых Наумчык Анастасіі і Жукава Дзмітрыя прагучала асноўная ідэя мерапрыемства: юнацтва, акрыленае марамі, знаходзячыся ў бясконцым пошуку адкрыцця неабсяжнага свету, зберагаючы даўніну, павінна паступова будаваць сваё жыццё, шукаць новыя скарбы ў сучаснасці, чэрпаючы натхненне з крыніц мінулага.

Разделы сайта