Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

16.03.2016

Факультатыўныя заняткі як фактар павышэння якасці адукацыйнага працэсу

16 сакавіка на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №1 г. Докшыцы” адбылося чарговае пасяджэнне Школы ўдасканалення  педагагічнага майстэрства настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме ”Асаблівасці арганізацыі факультатыўных заняткаў па беларускай мове і літаратуры для вучняў 9 класа па дапрофільнай падрыхтоўцы”.

         У сістэме работы сучаснай школы факультатыўным заняткам адводзіцца важнае месца. Якім павінен быць факультатыў? Сваімі думкамі і разважаннямі  па гэтым пытанні дзяліліся настаўнікі Радзюш А.Г. (ДУА “Глінская сярэдняя школа  Докшыцкага раёна”) і Таляронак Т.П.(ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Докшыцы).

         Удзельнікі пасяджэння наведалі два адкрытыя факультатыўныя заняткі па беларускай мове ў 9 класе па тэмах “Словазлучэнне. Віды словазлучэнняў” (наст. Жоўтка Ніна Аляксандраўна)

і “Прыслоўе як часціна мовы” (наст. Шыла Таццяна Уладзіміраўна).

Варта адзначыць высокі прафесіяналізм педагогаў, іх уменне арганізаваць  працу вучняў як неперарыўную дзейнасць па абагульненні і сістэматызацыі ведаў па беларускай мове за перыяд навучання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Удалае спалучэнне розных форм работы , метадаў і прыёмаў, выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій на праведзеных занятках садзейнічае плённаму супрацоўніцтву вучняў і настаўнікаў і, безумоўна, дасць добры вынік.

Падводзячы вынікі працы, усе ўдзельнікі  пасяджэння прыйшлі да высновы, што факультатыўныя заняткі, арганізаваныя на высокім узроўні, павышаюць якасць адукацыйнага працэсу і садзейнічаюць развіццю творчых здольнасцей вучняў.

Кацейка Л.У. – кіраўнік ШУПМ настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

Разделы сайта