Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Бацькам

Паважаныя бацькі!

Аддзел адукацыі, спорту і турызму Докшыцкага райвыканкама нагадвае, штозгодна з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, на падставе артыкула 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі асноўнымі мовамі навучання і выхавання з’яўляюцца дзве дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь: руская і беларуская. Мова навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі вызначаецца заснавальнікам. Права грамадзян на выбар навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі (груп) з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання.

Аддзел адукацыі, спорту і турызму Докшыцкага райвыканкама вывучае запыт бацькоў на адкрыццё групп дзяцей дашкольнага ўзросту з беларускай мовай навучання і выхавання.

У 2017/2018 навучальным годзе ў Докшыцкім раёне працуе 16  устаноў дашкольнай адукацыі з беларускай мовай  навучання і выхавання (Барсукоўскі дзіцячы сад, Бярозаўскі дзіцячы сад, Валкалацкі дзіцячы сад, Вітуніцкі дзіцячы сад, Глінскі яслі-сад, Гняздзілаўскі дзіцячы сад, Замастоцкі дзіцячы сад, Параф’янаўскі яслі-сад №1, Параф’янаўскі дзіцячы сад №2,  Парпліщчанскі яслі-сад, Сітцаўскі яслі-сад, Таргуноўскі дзіцячы сад, Янкаўскі дзіцячы сад, Прудніцкая дзіцячы сад-пачатковая школа, Бярозкаўская дзіцячы сад-базавая школа, Тумілавіцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа).

Мы улічваем вашы пажаданні ў выбары мовы навучання і выхавання вашых дзяцей! Запрашаем, у беларускамоўныя дзіцячыя сады і беларускамоўныя групы!

 

Раздзелы сайта